Slava U
Contact information, map and directions, contact form, opening hours, services, ratings, photos, videos and announcements from Slava U, Digital creator, Larnaca.
02/05/2026
У дачыненні да былога палітвязня Аляксея Раманава распачалі новую крымінальную справу
Гэтым разам за інтэрв'ю «Белсату» ў 2024 годзе. На гэтым тыдні прадстаўнікі Следчага камітэту ўжо правялі ператрус у сваякоў мужчыны. Сам Аляксей адбыў тэрмін па палітычнай справе і быў вымушаны з'ехаць з Беларусі з-за пераследу.
Аляксей — гомельскі актывіст, які мае інваліднасць 2-й групы з прычыны анкалагічнага захворвання. Яго неаднаразова затрымлівалі падчас выбарчай кампаніі, а пазней адправілі ў калонію за «абразу Лукашэнкі». Пасля вызвалення з калоніі ўлады анулявалі ягоную інваліднасць.
02/05/2026
Сярод вызваленых сёння палякаў — манах-кармеліт Гжэгаж Гавел
Пра гэта паведамляюць польскія СМІ.
Гжэгаж — грамадзянін Польшчы з Кракава, манах каталіцкага ордэна кармелітаў. У ліпені паведамлялася, што ён абараніў магістарскую дысертацыю.
4 верасня дзяржаўныя прапагандысцкія медыя распаўсюдзілі інфармацыю пра яго затрыманне ў Лепелі. Мужчыну абвінавачвалі ў «шпіянажы» (арт. 358 КК) — нібыта за атрыманне плана беларуска-расійскіх вучэнняў «Захад-2025».
Гжэгаж быў прызнаны палітычным зняволеным.
02/05/2026
💔Вызвалены ўчора Андрэй Пачобут сустрэўся з жонкаю
Цяпер былы палітвязень знаходзіцца на абследаванні ў шпіталі.
Крыніца: Facebook/Oksana Poczobut
02/05/2026
📝Рэпрэсіі ў рэгіёнах Беларусі ў красавіку: агляд «Вясны»
На працягу больш чым пяці з паловай гадоў у Беларусі працягваюцца маштабныя рэпрэсіі. Затрыманні і крымінальны пераслед грамадзян сталі звычайнай практыкай для ўсіх рэгіёнаў краіны. Асаблівую інтэнсіўнасць пераслед набыў у Гомельскай вобласці пасля пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну — менавіта там зафіксавана большасць выпадкаў па «справе Гаюна».
Акрамя гэтага, затрыманых на памежных пунктах Беларусі змяшчаюць у бліжэйшыя часовыя ізалятары ў Брэсцкай ды Гродзенскай абласцях.
«Вясна» падрыхтавала агляд сітуацыі ў рэгіёнах і зафіксавала асноўныя факты парушэння правоў чалавека.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120186
🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка 👉 https://storage.googleapis.com/spring96/read.html?page=/be/news/120186
Click here to claim your Sponsored Listing.
Category
Website
Address
Larnaca