HC Viciaz
Welcome to HC Viciaz official page! Афіцыйная старонка Гандбольнага клуба "Віцязь". Official page of HC Viciaz, Vilnius, Lithuania.
03/05/2023
Віншуем выдатнага чалавека і гульца Яўгена Папакуля з днём нараджэння!
Зычым моцнага здароўя, сілы духу, невычэрпнага аптымізму і хуткага выхаду на волю!
Яўген Папакуль знаходзіцца пад вартай 266 дзён, жыхар Мінска, 03.05.1994 г.н. Выпускнік Факультэта міжнародных адносін БДУ. Яўген шмат гадоў быў лідэрам гандбольнай зборнай БДУ. Выступаў за гандбольны клуб "Віцязь" у сезоне 2016-2017 гг.
Падтрымаць Яўгена можна лістом па адрасе: СІЗА-1, Мінск вул. Валадарскага 2, 2200.
Абвінавачаны па арт. 342 ч. 1 КК РБ.
Яўгена прызналі вінаватым ва ўдзеле ў трох маршах у жніўні-кастрычніку 2020 года.
Унесены ў спіс экстрымістаў.
Рашэнне суда: 1 год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
07/01/2023
Гандбольны клуб "Віцязь - Леон" мае гонар.
04/12/2022
Гонар перамагчы нельга. "Віцязь" быў, ёсць і будзе! Мы яшчэ згуляем!
14/02/2022
Непахісныя Іван Юркевіч і Глеб Ваявода. Сапраўдныя легенды.
Галоўны трэнер ГК “Віцязь” Канстанцін Якаўлеў даў інтэрв’ю каналу “Белсат”, дзе прыгадаў дэталі размову са старшынёй Беларускай Федэрацыі Гандбола, распавёў, чаму з’ехаў з Беларусі, і падзякаваш гульцам каманды за іх грамадзянскую пазіцыю.
19/01/2021
Чыкагскі гангстар? 😎
Не, гэта наш сённяшні birthday boy🎂
Дзень народзінаў святкую правы кутні «Віцязя», старажыл каманды Іван Юркевіч!
Ваня круты, гэта бачна і на фотках, і на пляцоўцы👊
Зычым нашаму маладому ветэрану поспехаў, запалу ў вачах, натхнення!
Іван яшчэ пакажа клас у новым чэмпіянаце Беларусі 🤾♂️
14/01/2021
Сёння святкуе дзень нараджэння Аляксандр Апейкін , заснавальнік і кіраўнік нашага клуба, а цяпер – каардынатар Фонда спартыўнай салідарнасці Беларусі 🥳
Ад усёй душы віншуем нашага шэфа з яго святам! Зычым яшчэ больш імпэту і неверагодных ініцыятыў, асабістага шчасця і хуткага вяртання на Вольную Радзіму!✊
31/12/2020
Гандбольны клуб «Віцязь» віншуе ўсіх добрых людзей з Новым годам і калядамі! 🎅
Зычым міру і спакою ў кожную хату, дужага здароўя, усяго самага цёплага і светлага! 🎄
Упэўнены, 2021 год стане паспяховым для ўсіх нас 😉🤞
Абавязкова ўбачымся на гандболе ў Новым годзе! 🤾♂️🙏
ШЧАСЛІВЫХ СВЯТ!
🤍❤️🤍
15/12/2020
Афіцыйна✔️
Пазіцыя гандбольнага клуба «Віцязь» адносна асуджэння нашага гульца.
Даводзім да грамадскасці, што наш клуб дзейнічае ў інтарэсах гульца, адштурхоўваючыся ад прынцыпу не нанесці яму шкоды. Даваць любыя ацэнкі і каментары па сітуацыі мы будзем толькі з узгаднення з самім Андрэем, што на сённяшні момант немагчыма.
Нагадаем, што гандбольны клуб «Віцязь» заўсёды сыходзіў з пазіцыі гуманнасці і fair play, асуджаючы любыя праяўленні гвалту.
Мы будзем пільна сачыць за развіццём падзей і імкнуцца аказваць усю магчымую дапамогу нашаму Віцязю.
Трымайся, Андрэй, мы – каманда, мы з табой!
14/12/2020
⚡️ Затрыманы брамнік «Віцязя» Андрэй Пашэвіч
Сёння адбыўся суд, і суддзя Трусевіч М.В. асудзіў Андрэя на 15 сутак па арт. 23.34 і 23.4 КаАП РБ.
Андрэй – выдатны хлопец, адданы патрыёт і перспектыўны спартсмен.
Каманда акажа свайму гульцу ўсю неабходную падтрымку.
Будзь моцным, Віцязь🙏
13/11/2020
Гандбольны клуб «Віцязь» смуткуе разам з беларускім народам з прычыны гвалтоўнай, трагічнай гібелі Рамана Бандарэнкі. Выражаем шчырыя спачуванні родным і блізкім.
Click here to claim your Sponsored Listing.
Category
Contact the business
Website
Address
Vilnius