Groovestone
grunge | indie | alternative from Belarus
22/06/2024
Хай гэты Саня назаўжды застанецца з намі! А іншых нам і не трэба! З днём нараджэння, даражэнькі 🤘🥁🍾
02/04/2024
Сёння сваю днюшачку адзначае наш галоўны рыфачос, творчы рухавік, Джэк Рассэл тэр’ер у чалавечым абліччы, надзейны сябра і адзін з самых прыемных людзей у свеце! Даражэнькі , віншуем ў тваім святам! Ну і накідайма гэтаму хлопцу падабаек ды віншаванак у каменты!
11/11/2023
Вітаем, сябры!🤟🏻
Сёння ў нас асаблівая падзея. Роўна год таму выйшаў у свет наш дэбютны сінгл «Лістапад»🍂
Для нас гэта быў вельмі важны крок і мы ў чарговы раз гаворым дзякуй усім тым, хто ўдзельнічаў у яго стварэнні і вам, сябры, за падтрымку гэтага трэка🙏
Ужо цэлы год і ўсяго адна песня? Гэта не зусім так. І час расказаць чаму🤔
Як вы маглі заўважыць, пераадычна ў нас у профілі з'яўляюцца фота і відэа са студыі, дзе мы нешта старанна запісваем.
Таму мы вырашылі, што менавіта сёння анансуем наш першы, поўнафарматны альбом. Праца над ім вядзецца ўжо амаль год, запісана ўжо шмат матэрыялу, але яшчэ столькі ж працы засталося. Мы будзем трымаць вас у курсе ўсіх навін🫨
А пакуль, чаму б зноў не паслухаць наш «Лістпад» і яго цудоўны маляваны кліп?
Спасылкі ў шапцы профіля.
Заставайцеся на сувязі!
#лістапад
22/06/2023
У гэтага сціплага хлопца сёння чарговы дзень нараджэння! 🥳
Сашка, жадаем табе бясконцага натхнення і самых крутых ідэй! А яшчэ заставайся такім жа моцным і магутным, як твае рытмы ў нашых песнях! 🙌
Ты наша сэрца і пульс! 💛
Ура! 🎉
ph:
Click here to claim your Sponsored Listing.
Category
Website
Address
Minsk